Выкрут.
1. Незвычайны паварот.
Сцежка з выкрутам. Скокі з выкрутамі.
2. перан. Хітрыкі пры ўхіленні ад прамога адказу, удзелу ў якой-н. справе; маскіроўка сапраўднай мэты.
Ягоная галава ледзьве не разрывалася ад таго, што ён не мог зразумець новыя выкруты ворага. В.Быкаў.
Выкрутка. Разм. Выхад з цяжкага становішча.
Кукушкін. А чаго там разумець? Каб у іх была другая выкрутка - хіба яны малілі б мяне хрыстом-богам? К.Губарэвіч.