вылегчы // вылежаць

Вылегчы. Прыпасці сцяблом да зямлі; палегчы (пра збажыну, травы).
А перабольшваць гною нельга, бо калі перабольшым, дык бульба счарвівее, а ячмень ці яшчэ якая збажына пабуяе і вылежа. Р.Сабаленка.

Вылежаць.
1. Праляжаць пэўны (патрэбны) тэрмін пасля хваробы.
Міша хварэе. Ён быў прастудзіўся, не вылежаў, пайшоў рамантаваць свой грузавік. Работніца і сялянка.
2. Прабыць пэўны час у ляжачым становішчы.
Яму трэба было вылежаць паўгадзіны на гарачым пяску.

Паведаміць пра недакладнасьць