вымысел // замысел

Вымысел.
1. Тое, што створана фантазіяй, уяўленнем.
«Вайна - мір» - класічны прыклад таго, як трэба вырашаць праблему суадносін мастацкага вымыслу і дакументальнай верагоднасці. Д.Палітыка.
2. Тое, што супярэчыць рэчаіснасці; выдумка, хлусня.
Не ўсякім вымыслам трэба верыць.

Замысел.
1. Задуманы план дзеяння; намер, задума.
Мне здалося, што Зарэцкі жыве нейкім новым замыслам. Я.Скрыган.
2. Асноўная думка, ідэя мастацкага твора.
Я ўпэўнена, што і крытык, для таго каб лепш зразумець твор, пранікнуць у замысел аўтара, павінен умець настроіцца на хвалю яго таленту. Р.Шкраба.

Паведаміць пра недакладнасьць