Выпад.
1. Спарт. Рэзкі рух уперад з апорай на выстаўленую нагу.
Чаратун усхапіўся на калені і зрабіў выпад рукою, нібы хацеў прапароць мяне шпагаю. П.Місько.
2. Варожае выступленне, нядобразычлівая выхадка.
Сярод гэтых «перамешчаных», мы ведалі, ёсць злачынцы, ворагі, гатовыя на ўсякі выпад. І.Мележ.
Выпадак.
1. Тое, што здарылася; здарэнне; факт, з'ява.
Усе ёю цікавіліся, а яна не хацела бясконца расказваць пра той няшчасны выпадак. І.Грамовіч.
2. Пэўныя абставіны, стан рэчаў.
І от здарыўся выпадак, які парушыў нечакана спакой і ў нашым службовым жыцці і ў жыцці Марыны. Я.Скрыган.
3. Зручны момант.
Дзед любіў пры зручным выпадку ўжыць навуковае слова. М.Лынькоў.