выратавальны // выратаваны / выратоўны // выратоўчы

Выратавальны. Які служыць для выратавання; які выратоўвае, дае ратунак.
Што ж, зусім не страшна, не крычы, не ахай, круг выратавальны ў кожнага пад пахай. С.Шушкевіч.

Выратаваны. Пазбаўлены ад пагібелі, небяспекі, пагрозы.
Распытала ў мяне маці, як усё было, а сама і радуецца, што сынок выратаваны, і скардзіцца на яго. А.Кулакоўскі.

Выратоўны. Тое, што і выратавальны.
Вецер гудзеў бы шалёны, нацягваючы струнамі канаты абедзвюх мачтаў, цяжка пахлопваючы намоклымі брызентамі выратоўных шлюпак. М.Лынькоў.

Выратоўчы. Тое, што і выратавальны.
І з усіх бакоў пад вечар прыйшлі на электрастанцыю выратоўчыя брыгады. П.Броўка.

Паведаміць пра недакладнасьць