Высадак. часцей мн. Корань мінулагодняй агароднай расліны, пасаджаны на насенне: насеннік; маладая расліна для пасадкі.
Падрос козлік і вельмі ж развалачыўся. Панадзіўся ў Піліпавы грады і ўсе капусныя высадкі абцерабіў. Я.Брыль.
Высадка.
1. Выхад і выгрузка (з судна, вагона і г.д.) прыехаўшых.
Капітан загадаў падрыхтавацца да магчымай высадкі на лёд. Я.Бяганская.
2. Перасадка раслін з пітомніка, парніка ў глебу.
Высадка ранніх кветак на гарадскія клумбы толькі пачалася.