Выстругаць. зак. што. Стругаючы, зрабіць што-н. гладкім або надаць чаму-н. патрэбную форму.
Выпаў снег. І сыну тата з дошкі выстругаў лапату. С.Грахоўскі.
Выстрыгаць. незак. што. Зразаць нажніцамі або машынкай якую-н. частку валасоў, шэрсці і г.д.
Алёша ўжо не выстрыгае чупрыны пад бокс. В.Вітка.