Вытворны. Утвораны ад іншай формы, велічыні і г.д.
Асновы, якія складаюцца толькі з адной карэннай марфемы, называюцца невытворнымі, асновы ж, у склад якіх уваходзіць больш за адну марфему, называюцца вытворнымі. Граматыка беларускай мовы.
Вытворчы.
1. Які мае адносіны да вытворчасці.
Вытворчыя планы пачалі перавыконвацца. К.Чорны.
2. Які займаецца вытворчасцю, вырабам чаго-н.
Вытворчыя майстэрні вучылішча размяшчаюцца ў дрэваапрацоўчым цэху завода. М.Даніленка.