Вышывальны. Прызначаны для вышывання.
Да вязальных і вышывальных нітак адносяцца крашэ, ірыс, мулінэ. Таваразнаўства.
Вышываны. Аздоблены вышыўкай; вышыты.
Увесь убор яе складаўся з палатнянай вышыванай кашулі, такога ж фартуха ды паласатага, у дробныя зборкі андарака. З.Бандарына.