выяўленчы // выяўлены // выяўны

Выяўленчы. Які дае магчымасць наглядна паказаць, адлюстраваць што-н.
Беларуская мова ўдасканальваецца, шліфуецца, робіцца больш багатая на выяўленчыя сродкі. Р.Шкраба.
У выразе: выяўленчае   мастацтва - агульная назва графікі, жывапісу, скульптуры.
Гурток выяўленчага мастацтва.

Выяўлены. Заўважаны, знойдзены; праяўлены; высветлены.
Ад танкістаў пачалі паступаць данясенні аб выяўленых цэлях. Звязда.

Выяўны. Бясспрэчны; выразны.
Выяўны кампраміс. Выяўны малюнак.

Паведаміць пра недакладнасьць