вязальны // вязаны

Вязальны. Прызначаны для вязання.
У вязальным і швейным цэхах на фабрыцы працуюць школы перадавога вопыту. Звязда.

Вязаны. Зроблены вязаннем.
Таніна маці ўжо некалькі хвілін сядзела, паклаўшы сваё вязанне на калені. Яна трымала ў руках жоўты вязаны платок, два вязальныя пруткі тырчалі з яе рук у бакі. Л.Арабей.

Паведаміць пра недакладнасьць