Вянец.
1. Карона, якую трымаюць над галовамі маладых у час вянчання ў царкве.
Яблыні яшчэ не распусціліся, а вішні, слівы і грушы стаялі белыя, як дзяўчаты пад вянцом. У.Дамашэвіч.
2. Уст. Каштоўны галаўны ўбор - сімвал царскай улады; карона.
Халоднае золата старога вянца лягло на лоб. У.Караткевіч.
3. перан. Апошняя, вышэйшая ступень, верх чаго-н.
Думка застаецца думкай. Вянцом яе заўсёды з'яўляецца справа. М.Гамолка.
4. Кожны рад бярвён у зрубе; вянок (у 2 знач.).
Цяпер і самому не верыцца, што за лета паставіў хату. Сцены, пакуль мог дацягнуцца, складаў сам, апошнія вянцы памог сусед па забудове... С.Грахоўскі.
Вянок.
1. Упрыгожанне з кветак або галінак, сплеценае ў выглядзе круга.
Зажурыліся дзяўчаты з дзеразовымі вянкамі на руках. М.Лынькоў.
2. Кожны рад бярвён у зрубе; вянец (у 4 знач.).
Неўзабаве агонь ужо абгрызаў аголеныя краты крокваў і латаў, што з трэскам абвальваліся ў сярэдзіну зруба пасля таго, як полымя салодка лізнула верхнія вянкі бярвення. М.Аўрамчык.