гайданка // гайданне

Гайданка. Пакалыхванне, неспакойны ход судна (самалёта, машыны і інш.) у час руху.
Як толькі наш параход увайшоў у яго [Баранцава мора] воды, пачалася гайданка. Я.Бяганская.

Гайданне. Рытмічнае пакалыхванне, хістанне з боку ў бок ці зверху ўніз.
Ён паслухаў: у гайданні гэтых голек спеў чуваць. Я.Колас.

Паведаміць пра недакладнасьць