галавешка // галаўня

Галавешка. Абгарэлы кусок дрэва.
Печ ярка палала, дагаралі апошнія галавешкі - аж пякло ёй у плечы, а цеста на руках яе засыхала і лушчылася. У.Дамашэвіч.

Галаўня.
1. Хвароба збожжавых злакаў, пры якой зерне ператвараецца ў пыл або ў цвёрдую чорную нарасць.
Жытні колас з галаўнёй.
2. Абл. Вялікая галавешка.
Праз хвіліну вогнішча было раскідана, чадныя галоўні шыпелі ў траве. Э.Самуйлёнак.

Паведаміць пра недакладнасьць