галантарэйны // галантны

Галантарэйны. Які мае адносіны да галантарэі - дробных прыналежнасцей туалету (пальчатак, гальштукаў, гузікаў, нітак і г.д.).
Дзяўчына несла ў кошыку пісталет, патроны або гранаты, прыкрытыя зверху няхітрым галантарэйным наборам. Я.Брыль.

Галантны. Вытанчана ветлівы, ласкавы, далікатны ў абыходжанні.
Ён прыціснуў левую руку да грудзей, схіліў галаву ў галантным паклоне. Я.Васілёнак.

Паведаміць пра недакладнасьць