галера // галета

Галера. Вялікае драўлянае мнагавёсельнае ваеннае судна (да пачатку 19 ст.).
Вясной 1696 г., на здзіўленне турак, пад Азовам паявіўся расейскі флот з трыццаці галер і вялікай колькасці транспартных суднаў і лодак. Гісторыя СССР.

Галета. Плоскі тонкі сушаны праснак для паходных умоў.
Ён дастае з шафкі і стаўляе на стол масла, галеты, вараную рыбу. Я.Бяганская.

Паведаміць пра недакладнасьць