гандлёвы // гандлярскі

Гандлёвы.
1. Які мае адносіны да гандлю, звязаны з яго вядзеннем і арганізацыяй.
Зіна пасля вучобы ў Полацкім гандлёвым тэхнікуме працавала за прылаўкам. С.Грахоўскі.
2. Які вядзе гандаль, служыць месцам для яго, з'яўляецца прадметам гандлю.
Гандлёвая сістэма.

Гандлярскі. Характэрны для гандляра, яго заняткаў; заснаваны на імкненні да нажывы, да асабістай выгады.
Крамку давялося ліквідаваць, - з яе не было ніякага прыбытку, бо Гінка не ведала гандлярскіх хітрыкаў. У.Корбан.

Паведаміць пра недакладнасьць