ганталь // гантэль

Ганталь. Цвік, якім прыбіваюць гонту.
- На выбар, браток Іван Іванавіч, можна і ганталёў выбраць. І.Грамовіч.

Гантэль. Гімнастычная гіра ў выглядзе двух чыгунных шароў, злучаных круглым кароткім дзяржаннем.
Да глыбокай восені Рыгор займаўся гімнастыкай на турніку, гантэлямі і абліваўся халоднай вадой. Я.Рамановіч.

Паведаміць пра недакладнасьць