Генеральны.
1. Галоўны, асноўны, вядучы.
Пры правядзенні гэтай аперацыі ўзялі ў палон гітлераўскага палкоўніка, прадстаўніка генеральнага штаба. М.Лынькоў.
2. Усеагульны, грунтоўны.
Учора вынялі падвойныя рамы, адчынілі ўпершыню вокны, зрабілі ва ўсіх пакоях генеральную ўборку. М.Ткачоў.
Генеральскі. Які мае адносіны да генерала, належыць яму.
У гардэробе і вузкіх калідорах я аж зажмурыўся ад бляску генеральскіх пагонаў, гузікаў, ордэнаў і лампасаў, ад Зорак Герояў, ад кідкіх жаночых убораў. С.Грахоўскі.