гліністы // гліняны

Гліністы.
1. Які мае ў сабе прымесь гліны.
Коні скрануліся з месца, дробна затупалі нагамі, выбіраючы ся на гліністы ўзгорак. М.Лынькоў.
2. Колерам падобны на гліну.
На страсе побач з беласнежна-белым сядзіць прыгожы гліністы голуб. ЛіМ.

Гліняны. Зроблены з гліны; пакрыты слоем гліны.
У невялікай хаце з глінянаю падлогай было цёпла і чыста. П.Пестрак.
Няправільна. І справа і злева ад дарогі ўзвышаецца гліняны (трэба: гліністы) бераг. М.Лупсякоў.

Паведаміць пра недакладнасьць