глыбінны // глыбозны // глыбокі

Глыбінны.
1. Які знаходзіцца (дзейнічае) на вялікай глыбіні; які выражае сутнасць, унутраны змест чаго-н.; істотна важны.
Драматург як бы намякае толькі на глыбінны сэнс фразы або метафары, дае штуршок нашаму ўяўленню, і яно само дамалёўвае карціны і вобразы. Р.Шкраба.
2. Які знаходзіцца ў глыбіні краіны, вобласці і г.д.
Абком выдзеліў ім на два тыдні аўтобус, і яны вырашылі з'ездзіць у самы глыбінны раён. Маладосць.

Глыбозны. Разм. Вельмі глыбокі.
Паветра стаяла ціхае, нібы налітае ў глыбозны сасуд. В.Карамазаў.

Глыбокі.
1. Які мае вялікую глыбіню; знаходзіцца на такой глыбіні.
Дзесяткі паўнаводных і глыбокіх рэк выцякаюць з топкай лясной багны. В.Вольскі.
2. Змястоўны, важны, грунтоўны; які характарызуецца глыбінёй.
Майстэрства сатырыка выявілася перш за ўсё ў глыбокім разуменні народнага жыцця. Я.Казека.
3. Які дасягнуў высокай ступені: поўны (пра пачуцці, стан і пад.).
Хлапца апанаваў такі глыбокі сум, што ён з хвіліну не мог прамовіць слова. І.Навуменка.

Паведаміць пра недакладнасьць