глянцавальны // глянцаваны // глянцавіты / глянцавы

Глянцавальны. Прызначаны для глянцавання.
Цяпер гэты цэх поўнасцю забяспечан глянцавальнымі машынамі. Звязда.

Глянцаваны. З наведзеным бляскам; пакрыты глянцам.
У кароткім, да кален, футэрку, з кенгуровым каўняром, у каракулевай шапцы і глянцаваных ботах з галошамі, Сёмка Фартушнік вёў пад руку Амілію Снацкую. К.Чорны.

Глянцавіты. Тое, што і глянцавы.
З зямлі прабіваліся глянцавітыя трубкі ландышаў. В.Хомчанка.

Глянцавы. Пакрыты глянцам; бліскучы.
За мундзірам ішлі боты, Энрыка чысціў іх аж да таго часу, пакуль у глянцавай іхняй паверхні не адлюстроўваўся яго твар. Б.Мікуліч.

Паведаміць пра недакладнасьць