Гнеўны. Ахоплены гневам; раззлаваны; з гневам.
Па лагеры купкамі ходзяць людзі, сумныя, заплаканыя, гнеўныя. У кожнага тут сваё гора, свой боль. І.Мележ.
Гняўлівы. Схільны гневацца; які лёгка прыходзіць у стан гневу; крыўдлівы.
Ён стаяў на вечавой плошчы, кідаў рэзкія гняўлівыя словы ў твар вечу. Л.Дайнека.