Гнуткі. Здольны лёгка гнуцца і не ламацца.
Сінонім: гібкі.
Марат выразаў гнуткую лазінку, на таўсцейшым яе канцы завязаў вузельчык і спакойна пачаў збіраць уздоўж сцежкі маладыя баравічкі. С.Шушкевіч.
Гнуты. Зроблены згінаннем, выгінаннем; які мае выгнутую форму.
У пакоі стол з букетам палявых кветак, гнутыя крэслы. К.Чорны.