груд // груда

Груд.
1. Невялічкая горка, узгорак; сухадол.
На сухім грудзе пасярод густога лесу напаткалі мноства вялікіх і малых камянёў, якія стаялі і ляжалі асобнымі купкамі. Л.Дайнека.
2. Тое, што і груда (у 1 знач.).
З двух грузавікоў у вялікі груд згружаюць цэглу. І.Шамякін.
3. Абл. Куча галля, хворасту; лоўж.
Пад зацішным кустом або ў грудзе ламачча вывела на свет першы вывадак даўгавухая зайчыха. Звязда.

Груда.
1. Куча зваленых у беспарадку прадметаў, рэчаў.
Быццам вузей стала вуліца, заваленая грудамі бярвення. А.Васілевіч.
2. Замёрзлая ці засохлая гразь.
Начы са дзве ці са тры ў лагчынах ля грэблі і ў аселіцах ля ракі ляжаў іней, на двары ля хлява ўзялася грудай растаптаная гразь. І.Пташнікаў.
3. Бясформенны кусок цвёрдай зямлі.
Сінонім: камлыга.
Збіваючы да крыві аб каменне і груды босыя ногі, бяжыць цыбаты Гараська Бусел. Б.Сачанка.

Паведаміць пра недакладнасьць