грунтавы // грунтовачны // грунтоўны

Грунтавы.
1. Які мае адносіны да грунту - верхняга пласта зямлі.
Грунтавыя воды.
2. Які мае адносіны да грунту - саставу, якім пакрываюць палатно, рыхтуючы яго для малявання.
Грунтавыя фарбы.

Грунтовачны. Які служыць для грунтоўкі - пакрыцця грунтам.
Грунтовачны састаў.

Грунтоўны. Трывалы, глыбокі; сур'ёзны, падрабязны; абгрунтаваны.
Лабановіч здзівіўся, калі на цэлы рад яго запытанняў вучань даваў дакладныя і грунтоўныя адказы. Я.Колас.

Паведаміць пра недакладнасьць