губіць // губляць

Губіць.
1. Нішчыць, псаваць, рабіць непрыгодным.
Ад лясоў, як даведаўся Петрык, і клімат робіцца мякчэйшым, і знікаюць засухі, што губяць пасевы. А.Якімовіч.
2. Зводзіць са свету, забіваць.
Маці заўсёды наказвала нам, каб мы не губілі нічога жывога.

Губляць.
1. Пазбаўляцца чаго-н., пакідаючы дзе-н. па няўважлівасці; скідваць, атрасаць з сябе (лісце, пер'е і пад.).
Часам адна з птушак губляла пёрка, і яно, успыхваючы на сонцы, кружачыся, павольна падала ўніз, у сінюю бездань. Л.Дайнека.
2. Пазбаўляцца часткова ці поўнасцю якіх-н. уласцівасцей, якасцей, стану.
Хлапчук глядзеў на жоўты, высушаны дашчэнту твар, які губляў свой звычайны, знаёмы выраз. Э.Самуйлёнак.

Паведаміць пра недакладнасьць