гульня // гулянка

Гульня. Занятак, які служыць для забавы, баўлення часу або з'яўляецца відам спорту.
У цікавай гульні, як і ў шчырай працы, непрыкметна бяжыць час. А.Пальчэўскі.

Гулянка.
1. Забава, баўленне часу; гульня.
І стаяць, сумуюць санкі, не знайсці хлапцам гулянкі, бо не выпаў снег. К.Кірэенка.
2. Разм. Вечарынка з песнямі, танцамі, гульнямі.
Эх, чаму я не скрыпач, не Янка, што заўсёды Зою праважае, што заўсёды ў клубе, на гулянках песні ёй лірычныя іграе. М.Танк.
3. Разм. Вясёлае застолле з частаваннем.
Вятох праплыў паўнеба, калі нарэшце пачала сціхаць у харомах гулянка. С.Тарасаў.

Паведаміць пра недакладнасьць