гультайскі // гультаяваты

Гультайскі. Характэрны для гультая; такі, як гультай.
Гультайскі характар. Гультайскае жыццё.

Гультаяваты. Схільны да гультайства, крыху лянівы; ленаваты.
Лідзія Яўсееўна - выдатны педагог-універсал. Яна падцягвае па ўсіх прадметах гультаяватых дзетак мясцовага начальства, піша кантрольныя работы завочнікам, на тое і жыве. С.Грахоўскі.

Паведаміць пра недакладнасьць