Гутарковы. Якім карыстаюцца ў гутарцы, размове; уласцівы вуснай народнай мове.
Сінтаксіс Багушэвіча блізкі да сінтаксісу гутарковай мовы Л.Шакун.
Гутарлівы. Схільны да размоў, ахвочы пагаварыць.
Сінонім: гаваркі.
Заўсёды гутарлівы Іван Мацвеевіч цяпер упарта маўчаў. З.Бядуля.