Давераны. Які карыстаецца давер'ем або дзейнічае па чыйму-н. даручэнню; надзелены даверам.
Да траўня сорак другога года мы карысталіся пераважна сувяззю праз нашых давераных людзей. В.Казлоў.
Даверлівы. Схільны аказваць давер'е; які лёгка давярае каму-н.
Ліда сустрэла настаўніка, паздароўкалася, абняла яго руку, прытулілася да яе, як даверлівае дзіця. Я.Колас.
Даверны. Які сведчыць аб даручэнні каму-н. чаго-н.
Яму зноў прапанавалі дыпламатычную работу, а неўзабаве ўручылі і даверную грамату. Звязда.