Давер'е. Пераконанасць у чыёй-н. чэснасці; поўная вера ў добрасумленнасць і шчырасць каго-н.
Лабановіч шырока праводзіць растлумачальную работу сярод сялян і ўваходзіць у іх давер'е. Л.Фіглоўская.
Даверлівасць. Вельмі даверлівыя адносіны да іншых; адносіны, якія не дапускаюць магчымасці падману, ашуканства ці хлусні.
У голасе яго, у словах адчуваліся ноткі чалавечай даверлівасці, чалавечай спагады. М.Лынькоў.