Дагматызм. Некрытычнае мысленне, якое апіраецца толькі на догмы - палажэнні, што прымаюцца за бясспрэчную ісціну для ўсіх часоў і ўсякіх умоў.
Сапраўдны вучоны не можа мірыцца з дагматызмам у навуцы.
Дагматычнасць. Адцягненасць, абстрактнасць, схематычнасць, адарванасць ад жыцця.
Так праяўлялася, між іншым, дагматычнасць формулы: як толькі паўсталі канкрэтныя пытанні творчасці, узнікла патрэба ў старых паняццях. Н.Перкін.