дадатковы // дадатны

Дадатковы. Які з'яўляецца дадаткам, дабаўкай да чаго-н. асноўнага.
Некалькі дзён яго не вадзілі на допыт, і ён зразумеў, што следчы рыхтуе дадатковыя матэрыялы па справе. М.Лынькоў.

Дадатны.
1. Які заслугоўвае або выражае адабрэнне; станоўчы, добры.
Але былі і дадатныя бакі ў гэтых вандроўках: па дарозе добра абмяркоўваўся даклад. Я.Колас.
2. У матэматыцы: большы за нуль.
Лік са знакам плюс (які, між іншым, прынята апускаць) называецца дадатным. Алгебра.
3. У фізіцы: пра від электрычнасці, часцінкамі якой з'яўляюцца пратоны, пазітроны і інш.
Пратоны маюць дадатны зарад. Маладосць.

Паведаміць пра недакладнасьць