Даказальны. Які можа быць даказаны; доказны (у 1 знач.).
Даказальнае палажэнне.
Даказаны. Пацверджаны фактамі, пераканаўчымі довадамі; выяўлены.
Даказанае злачынства.
Доказны.
1. Які можа быць даказаны; даказальны.
Доказная тэарэма.
2. Які з'яўляецца добрым доказам, пацвярджае што-н.; пераканаўчы, грунтоўны.
Доказная аргументацыя.