Далікатнець. Разм. Станавіцца больш далікатным, ветлівым.
Міша і раней быў ветлівы, уважлівы, але цяпер ён далікатнеў проста на вачах.
Далікатнічаць. Разм. Быць залішне далікатным; выказваць празмерную далікатнасць.
У такія моманты сярод сваіх Шабуніха станавілася рэзкай, нават грубай, не далікатнічала. І.Мележ.