далучальны // далучаны

Далучальны. Які служыць для далучэння, з'яўляецца далучэннем, дадаткам да чаго-н.; прызначаны для далучэння.
Словы, якія выражаюць дадатковае паведамленне да сказанага з мэтай дапаўнення яго зместу або ўзмацнення, называюцца далучальнымі словамі. Беларуская мова.

Далучаны. Злучаны з чым-н., прыбаўлены да чаго-н.
У другой палове XVI стагоддзя Беларусь была далучана да Рэчы Паспалітай і трапіла пад цяжкі прыгнёт польскіх феадалаў. А.Залескі.

Паведаміць пра недакладнасьць