Дамавіна. Спецыяльная скрыня, у якую кладуць нябожчыка для пахавання; труна.
Калі спускалі дамавіну ў зямлю, не верылася, што Іны больш няма, што вот закідаюць яе сырой зямлёй - і ўсё... І.Капыловіч.
Даміна. Разм. Вялізны дом.
Шкада, канечне, хаты. Што тыя пятнаццаць тысяч? Разыдуцца туды-сюды - агледзецца не паспееш, а стаяла б даміна, то не-не ды і адскочылі б калі ўсім сямейным гамузам... І.Капыловіч.