дамавы // дамашні

Дамавы. Які мае адносіны да дома.
Дамавое кіраўніцтва. Дамавы камітэт.
У выразе: дамавая   кніга - кніга для рэгістрацыі жыльцоў дома.
Праз хвіліну з'явілася Ева Аўсееўна і, падаючы дамавую кнігу, суха спытала, чым яна абавязана такому ранняму візіту. М.Машара.

Дамашні.
1. Звязаны з домам, сям'ёй, бытам; сямейны; не куплены.
Бацька пазнаў мяне па дамашняй хустцы. М.Танк.
2. У знач. наз., (мн. дамашнія) - члены сям'і.
Як бы зарадаваўся, калі б пачуў пра сваіх дамашніх. А.Кулакоўскі.

Паведаміць пра недакладнасьць