дамаўленне // дамоўленасць

Дамаўленне. Узаемнае пагадненне пры перагаворах; сам працэс узгаднення.
Пракурор злёгку кіўнуў ім галавой у знак, што дамаўленне закончана. М.Машара.

Дамоўленасць. Пагадненне, згода як вынік папярэдніх перагавораў.
Паміж старымі была маўклівая дамоўленасць - пра справы без патрэбы нічога не пытаць. І.Новікаў.

Паведаміць пра недакладнасьць