Дапытаны. Той, каго дапыталі; які прайшоў допыт.
Дапытаны былі не толькі Павел, але таксама Магнушэўскі, Арлоўскі і Парфімовіч. Маладосць.
Дапытлівы.
1. Які ўсім цікавіцца; які імкнецца ўсё зразумець, пазнаць.
Майму дапытліваму спадарожніку хацелася як мага болей убачыць, пачуць, пагаварыць з кожным новым знаёмым. В.Вітка.
2. Праніклівы, вельмі ўважлівы, цікаўны (пра позірк).
Ніна гаварыла гучна, не зважаючы на дапытлівыя погляды прахожых. А.Савіцкі.