Даравальны.
1. Які можна дараваць, прабачыць, апраўдаць.
Вельмі часта рэцэнзіі заканчваюцца даравальнымі словамі: «Аднак, нягледзячы на пералічаныя недахопы...». В.Рагойша.
2. Які сведчыць, пацвярджае дар, падарунак.
На Коласавай аповесці быў даравальны надпіс, зроблены ўласнай рукою аўтара. М.Лужанін.
Дараваны.
1. Які прабачылі, не паставілі ў віну.
Смех і самыя словы здаліся Васілю ненатуральнымі, і ад гэтага пачуццё насцярожанасці мацнела, і побач з ёю вырастала старая, дагэтуль не дараваная крыўда. А.Савіцкі.
2. Падораны, прынесены ў дар каму-н. кім-н.
У яго асабістай бібліятэцы было нямала кніг, дараваных у розныя часы самімі аўтарамі.