дарэктар // дырэктар

Дарэктар. Уст. Дамашні настаўнік.
Трахім шкадаваў свайго адзінага сына і вучыў яго спачатку ў вандроўных настаўнікаў, так званых «дарэктараў», потым павёз у Строчын і аддаў у двухкласнае вучылішча. А.Чарнышэвіч.

Дырэктар. Кіраўнік прадпрыемства, установы.
Галаўбух Варанецкі падпіша ўсё гэта, занясе на подпіс дырэктару. Я.Скрыган.

Паведаміць пра недакладнасьць