даследчыцкі // даследчы // доследніцкі // доследны

Даследчыцкі. Які мае адносіны да даследчыка, вучонага.
Ян Чачот - першы пісьменнік, які ў цэнтры ўвагі сваёй творчасці і даследчыцкай дзейнасці паставіў беларускага мужыка з яго мовай і духоўным светам. У.Казбярук.

Даследчы. Звязаны з навуковым даследаваннем.
Навуковыя аграрныя арганізацыі па выдзеленых сродках на адзінку прадукцыі па-ранейшаму адстаюць ад даследчых цэнтраў прамысловасці, будаўніцтва, транспарту. Полымя.

Доследніцкі. Які мае адносіны да доследніка (звычайна пра вырошчванне якіх-н. раслін, вывядзенне новых гатункаў і г.д.).
Біялагічны гурток праводзіць вялікую доследніцкую работу на прышкольным участку.

Доследны. Прызначаны для правядзення доследаў.
Вывядзеннем новых гатункаў займаюцца спецыяльныя навуковыя інстанцыі ў сваіх доследных гаспадарках. Я.Ермаловіч.

Паведаміць пра недакладнасьць