Даспелены. Такі, якому далі магчымасць выспець, даведзены да поўнай спеласці.
Сінонім: выспелены.
Здаецца, нахіліўся б і набраў у акіяне чыстага блакіту з лясных азёр - жывога серабра і золата - з даспеленага жыта. С.Грахоўскі.
Даспелы. Які даспеў, стаў спелым.
Сінонім: паспелы.
Імжыў цёплы дожджык, шапацелі даспелыя аўсы, а недзе на захадзе вуркатаў гром. С.Грахоўскі.