даходлівы // даходны

Даходлівы. Які лёгка ўспрымаецца, даходзіць да свядомасці; зразумелы.
Сінонім: даступны.
Манера пісьма Хв. Шынклера вельмі простая, даходлівая. Л.Арабей.

Даходны. Які дае прыбытак, даход.
Сінонім: прыбытковы.
А дзядзька і гаворыць: «Надумаў я цябе, Ляксей, на парыкмахера вывучыць. Даходнае месца. Кліентуру сваю будзеш мець». І.Чыгрынаў.

Паведаміць пра недакладнасьць