дваранскі // дваровы // дварцовы // дварэцкі // дворніцкі

Дваранскі. Які мае адносіны да двараніна, дваранства.
Пан падлоўчы быў родам дзесь з Гарадзеншчыны і паходзіў, як ён казаў сам, з старога дваранскага роду. Я.Колас.

Дваровы.
1. Які звязаны з дваром, знаходзіцца на двары; дворны.
На вялікія дваровыя драбіны мужыкі кладуць снапы. З.Бядуля.
2. Прыгонны селянін, узяты ў панскі двор для паслуг.
Увесь дзень прастаяў пан каля дрэва, пакуль не знайшлі яго там дваровыя людзі. А.Якімовіч.

Дварцовы. Які мае адносіны да дварца, палаца.
Дварцовай змовай буржуазія спрабавала больш трывала ўмацавацца ва ўладзе і працягвала вайну. І.Саладкоў.

Дварэцкі. Старшы лакей, які загадваў дамашняй гаспадаркай і кіраваў прыслугай у панскім доме.
Ні пан, ні дварэцкі, ні цівун не цікавіліся дзедавым ножыкам. А.Якімовіч.

Дворніцкі. Які мае адносіны да дворніка ці належыць яму.
Я калі ўвайшоў у тую дворніцкую кватэру, дык мне як зробіцца нядобра! К.Чорны.

Паведаміць пра недакладнасьць