дзедаўскі // дзядоўскі

Дзедаўскі. Які мае адносіны да дзеда; атрыманы ў спадчыну ад продкаў.
Ваяводам на Палессе трэба паслаць пана Даўнаровіча. Ён мясцовы, мае там дзедаўскія маёнткі. П.Пестрак.

Дзядоўскі. Характэрны для дзядоў; такі, як у дзядоў; старэчы.
Тодар лажыцца на бок і пачынае набіваць тытунём сваю дзядоўскую прасмаленую піпку. М.Лупсякоў.

Паведаміць пра недакладнасьць