дзейны // дзейсны

Дзейны. Надзвычай энергічны, актыўны.
Цётка - з выгляду камлюкаватая, някідкая, з нявідным, нібы высечаным са звычайнага кавалка дрэва тварам - вельмі дзейная і працавітая. І.Навуменка.

Дзейсны. Здольны актыўна ўздзейнічаць на што-н.
Сінонім: эфектыўны.
Мы вядзём сваю работу так, каб ніводзін выпадак браку не застаўся па-за ўвагай калектыву, каб яго рэакцыя на любое парушэнне была найбольш актыўная і дзейсная. Полымя.
Няправільна. Яго погляд, манера гаварыць выдавалі ў ім чалавека энергічнага, дзейснага (трэба: дзейнага). Л.Арабей.

Паведаміць пра недакладнасьць