дзірваністы // дзярністы // дзярновы

Дзірваністы. Пераплецены карэннем травы; пакрыты дзірваном.
За Парэччам, на дзірваністым, гладкім, як талерка, выгане прырода сама стварыла пасадачную пляцоўку. І.Навуменка.

Дзярністы. Густа парослы карэннем травы; удзірванелы.
І рухне [дрэва] на дзярністы дол, аж бор здрыгнецца векавечны. С.Гаўрусёў.

Дзярновы. Які мае адносіны да дзёрну; пакрыты дзёрнам; зроблены з дзёрну.
Дзеці абагнулі палац, горку, на якой распараджаўся гарматамі Кірдун, карцінны павільён і спыніліся ў гушчары парку, дзе была дзярновая лаўка. У.Караткевіч.

Паведаміць пра недакладнасьць